Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Укараненне этнакультурных тэхналогій

Дата: 4 июня 2020 в 16:24
191 просмотр

Сучасны адукацыйны працэс з'ява шматгранная, якая адлюстроўвае складанасці і супярэчнасці ў жыцці грамадства, рэагуе на яго запыты. Праектная і інавацыйная дзейнасць сталі адметнай рысай у адукацыйнай дзейнасці ўстаноў адукацыі.

Педагагічны калектыў школы-інтэрната працуе ў рэжыме інавацыйнага развіцця. З 2008 па 2019 гады ў школе-інтэрнаце паспяхова рэалізаваны шэраг эксперыментальных і інавацыйных праектаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зараз школа-інтэрнат працуе над адным з праектаў “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій у адукацыйным працэсе садзейнічае адраджэнню нацыянальных культурных традыцый – фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, захаванню і развіццю роднай мовы, – стварэнню ўмоў для фарміравання і развіцця этнакультурнай кампетэнтнасці навучэнцаў, усведамленню імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў, а таксама паважлівых адносін да прадстаўнікоў іншых культур.

Педагагічны калектыў школы-інтэрната, разам з выхаванцамі, прымае ўдзел у рэалізацыі  інавацыйных праектаў праз свае малыя практыка-арыентаваня праекты.

Пры школьнай швейнай майстэрні распрацаваны і дзейнічае творчы праект арт-майстэрня “Чараўніца”. Здабыткам гэтага праекта сталі два камплекты касцюмаў для малодшага і старэйшага школьнага ўзросту. Касцюмы ў нацыянальных традыцыях з элементамі беларускага арнаменту і вышыўкі распрацаваны і зроблены майстрамі вытворчага навучання Кіцько М.А. і Івашка В.А. Яны выкарыстоўваюцца для правядзення абрада сустрэчы гасцей у нацыянальных традыцыях “Запрашаем у госці да нас!”.

Асобнае месца ў дзейнасці праекта арт-майстэрня “Чараўніца” займае этнаграфічная калекцыя касцюмаў, створаная ў народным стылі. Калекцыя складаецца з 9-ці жаночых і мужчынскіх касцюмаў і распрацавана для школьнага “Тэатра моды” - гэта яшчэ адзін невялікі  школьны праект. Удзельнікі “Тэатра моды” часта прымаюць удзел у святочных канцэртах на школьнай і раённай сцэнах. У 2019 годзе ўдзельнікі “Тэатра моды” прымалі ўдзел і прадстаўлялі этнаграфічную калекцыю касцюмаў “Святочны калейдаскоп” у раённым конкурсе “Ранішняя зорка”, дзе занялі І-е месца.

Яшчэ адзін накірунак у дзейнасці арт-майстэрні “Чараўніца” – выраб сувенірнай прадукцыі. Сярод шматлікіх сувеніраў: дамавікі, птушкі, лялькі-абярэгі, лялькі-спадарожніцы, сувеніры, якія вырабляюцца да народных і праваслаўных свят. Вырабляе арт-майстэрня і сталовую бялізну, сурвэткі, прыхваткі з элементамі беларускай народнай вышыўкі і ласкутнай тэхнікі.

У рамках праекта навучэнцы вывучаюць культуру і нацыянальныя традыцыі беларускага народа, прымаюць удзел у стварэнні нацыянальных касцюмаў, адраджэнні мовы (выкладанне прадметаў у школе-інтэрнаце вядзецца на беларускай мове) і традыцый беларускага народа.

Група навучэнцаў на працягу навучальнага года прымала ўдзел у стварэнні мужчынскага і жаночага касцюмаў з элементамі нацыянальнай вышыўкі ў Сенненскім Доме рамёстваў. Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў, дзеці зрабілі два касцюмы ідэнтычных “Сенненскаму строю”, які адносіцца да 18ст., пачатку 19 ст. Зробленыя касцюмы занялі сваё месца ў школьным этнаграфічным пакоі.

Праца ў гэтым і іншых накірунках дапамагае ўзбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы і развіваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня, як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.