Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВИТБИЧИ

Дата: 20 апреля 2020 в 15:09, Обновлено 28 марта 2024 в 16:51

В Сенненской школе-интернате за 20 лет создали свою методику обучения и социализации воспитанников 17.02.2021г. "Витьбичи" среда, раздел "Общество"

Следчыя павіншавалі выхаванцаў

Сенненскай школы-інтэрната з Днём ведаў              

Напярэдадні Дня ведаў ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці праведзены дабрачынны збор, у якім бралі ўдзел шматлікія супрацоўнікі.

У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці і Сенненскага РАСК прыехалі ў госці да дзяцей у Сенненскую школу-інтернат, у якой вучацца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

На парозе школы супрацоўнікаў Следчага камітэта сустрэлі дзяўчаты і хлопцы ў народнай вопратцы, а іх прыветныя словы гучалі на роднай беларускай мове. Пасля цудоўнай сустрэчы госці ўручылі дзецям падарункі, а яны ў сваю чаргу дарослым – сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Прадстаўнікам Следчага камітэта правялі экскурсію па навучальнай установе, якая пачалася з актавай залы, дзе дзеці правялі паказ мод у льняных вопратках з вышыўкай. Калекцыя, якая была прадстаўлена, пашыта выхаванцамі з дапамогаю настаўнікаў.

У вольны ад заняткаў час дзеці разам з дарослымі працуюць: вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, выпускаюць сталярныя і швейныя вырабы. Дарэчы, прадукцыю, якую выпускаюць выхаванцы, можна набыць, бо частка вырабляецца для патрэб школы і вучняў, а частка ідзе на продаж. У школе адраджаюцца народныя промыслы: саломапляценне і пчалярства. Дзеці таксама маюць магчымасць развівацца, наведваючы гурткі: цырульнае мастацтва, фларыстыка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кветкаводства, а таксама факультатыў па стварэнні відэаролікаў.

«Дзеці розныя бываюць, і цяжкія да выхавання, і тыя, хто не ведае, што такое сямейнае шчасце, але ж гэта ўсе нашы дзеці. Бо няма чужых дзяцей для педагогаў. Для нас яны ўсе свае. Нашы. Беларусы», - сказаў падчас экскурсіі дырэктар школы-інтэрната Леанід Казлоў.

Дырэктар таксама паведаміў аб гісторыі школы, аб сучасным этапе яе развіцця і перспектывах, аб лёсе выхаванцаў.

У школе-інтэрнаце паспяхова рэалізуецца інавацыйны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Апрабаванне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якая забяспечвае больш высокую эфектыўнасць сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння выхаванцаў". Дзеці атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку па такіх спецыяльнасцях як, напрыклад, «сталяр», «швачка». Сення ў школе жывуць і навучаюцца 90 дзяцей.

Гэта школа – прытулак, дзе дзетак робяць сапраўднымі гаспадарамі-беларусамі, гаспадарамі свайго жыцця. Іх выхоўваюць самаадданыя настаўнікі. Навучанне ва ўстанове адукацыі праходзіць на беларускай мове.

Увазе гасцей былі прадстаўлены сталярныя и слясарныя майстэрні, швейныя цэхі і клас прыкладной творчасці. Дзеці гасцінна ў тэатралізаванай і вершаванай форме запрасілі супрацоўнікаў Следчага камітэта ў «Беларускую хатку», адноўленую навучэнцамі, дзе ім атрымалася сабраць і размясціць прадметы побыту нашых продкаў. Дарэчы, калекцыя з прадметаў даўніны немалая.

Супрацоўнікі Следчага камітэта жадаюць добрай долі і мірнага неба над галавою ўсім выхаванцам і педагагічнаму калектыву гэтай навучальнай установы!

У гэты ж дзень супрацоўнікі УСК па Віцебскай вобласці наведалі дапаможную школу №26 горада Віцебска, дзе падарылі канцылярскія рэчы першакласнікам.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці

Аксана Лазько

07.09.2020 11:40


Встреча дружеская, подарки нужные. В рамках акции «Наши дети» Сенненскую школу-интернат посетил председатель областного Совета депутатов Владимир Терентьев

В рамках акции «Наши дети» Сенненскую школу-интернат посетил председатель областного Совета депутатов Владимир Терентьев, возглавляющий и областную организацию РОО «Белая Русь».

https://www.vitbichi.by/wp-content/uploads/2020/01/IMG_2889.JPG

Почетный гость и представители первички «Белой Руси» Витебскоблгаза подарили необходимую в хозяйстве школы-интерната стиральную машину. Заместитель генерального директора Витебскоблгаза Светлана Волкова вручила детскому учреждению сертификат на 10 тысяч рублей, которые будут использованы на покупку детской мебели и спортивного инвентаря.

В этот день в школу-интернат приехали и другие гости, среди которых были начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома Геннадий Егоров, начальник управления культуры облисполкома Петр Подгурский, председатель Сенненского райисполкома Василий Чередник, председатель Сенненского районного Совета депутатов Михаил Вилюго.

Владимир Терентьев отметил, что прошли сотни праздничных мероприятий, кроме того, детей посещали на дому. Только «Белой Русью» организовано около 50 различных программ. К акции присоединились госучреждения и общественные организации, предприятия различной формы собственности, и их число растет.
Дети получили подарки на сотни тысяч рублей. Ни один ребенок не остался без внимания.

Гости не в первый раз посетили школу-интернат. С ее коллективом их связывает многолетняя дружба, поэтому о жизни в интернатном учреждении они знают не понаслышке. Взрослые пожелали ребятам успехов в учебе и реализации своих планов на будущее. А убедиться в том, что в общем теплом и дружном доме живут талантливые дети, приехавшие могли, посетив выставку «Навагодні вернісаж». С интересом они рассматривали изделия, изготовленные в мастерских учреждения образования.

Сладкие подарки ребятам вручили артисты художественной самодеятельности Витебскоблгаза, которые выступили с концертом. В ответ юные артисты представили праздничную программу «В гостях у Деда Мороза».

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Татьяна БУРАКОВА, Сенно. Фото автора.

Рознабаковае развіццё

№3, суббота 11 января, 2020

Калі субота – асаблівы дзень

Здаецца, што субота – гэта звычайны вучэбны дзень. Але не для вучняў Сенненскай школы-інтэрната. Хлопцы і дзяўчаты на працягу года ўдзельнічаюць у цікавых экскурсіях, наведваюць паркі, музеі і тэатры Віцебска і Мінска, сустракаюцца са шматлікімі сябрамі і спонсарамі школы.

Выхаванцы Сенненскай школы-інтэрнатаведаюць, як зрабіць свае пакоі утульнымі.

Дырэктар установы Леанід Казлоў адзначае:

- Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэты дзень накіраваны на развіццё творчых здольнасцяў, умацаванне здароўя, пашырэнне кругагляду дзяцей. Акрамя гэтага, у суботу ў вучняў старэйшых класаў праходзяць занаткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў швачнай і сталярнай майстэрнях. Вучні малодшых і сярэдніх класаў наведваюць гурткі.

Адно з такіх цікавых і карысных суботніх мерапрыемстваў праходзіла падчас тыдня прававых ведаў. Школу наведалі прадстаўнікі аддзелаў унутраных спраў,па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта і Дэпартамента аховы Сенненскага раёна.

З канцэртам-дэфіле выступілі выхаванцы школы-інтэрната. А пасля дзеці і госці, адправіліся на школьны стадыён, дзе змагаліся за перамогу ў матчавых сустрэчах па міні-футоле. На спартыўным полі разгарнулася сапраўдная барадзьба. Балельшчыкі скандзіравалі падрыхтаваныя лозунгі ў падтрымку каманд. У выніку, пасля трох паядынкаў паміж камандамі, пераможцам стала каманда Сенненскай школы-інтэрната. Другое месца заняла каманда следчага камітэта. Трэцяе месца дасталася аб’яднанай камандзе РАУС, РАЧС і Дэпартамента аховы. Пераможцам уручылі кубак і салодкія падарункі.

Такія нефармальныя сустрэчы дапамагаюць палепшыць міжасабовыя стасункі паміж дарослымі і падлеткамі, выхоўваюць дзяцей, а для многіх гэта добрая прафарыентацыя, - падкрэсліў Леанід Леанідавіч.

Вельмі спадабалася дзецям мерапрыемства пад назвай “Восеньскі фэст”, якое, дарэчы, праводзілася ўпершыню. Яго праграма прадугледжвала выставу-кірмаш, канцэрт, салодкі стол і святочную дыскатэку. Арганізацыяй свята займаліся вучні і выхавальнікі, працаўнікі школьнай сталовай, прадстаўнікі школьнага самакіравання.

«Моладзь за Беларусь!» - так называўся суботні флэш-моб, які аб’яднаў вучняў школы-інтэрната. Хлопцы паказалі нумар з элементамі вайсковай выпраўкі, выконваючы песню «Чакай мяне матуля, чакай!». Выхаванцы старэйшых груп прадэманстравалі складаныя гімнастычныя элементы і мастацкае майстэрства – гэта зазначыла і кампетэнтнае журы.

У рамках рэалізацыі праекта па духоўна-маральнаму выхаванню адбылося мерапыемства, якое праводзілася сумесна з прадстаўнікамі Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Быў праведзены абрад хрышчэння 8-мі выхаванцаў школы-інтэрната – падзея светлая і такая значная ў жыцці кожнага чалавека.

- У суботні дзень праходзяць заняткі у шматлікіх гуртках і аб’яднаннях па інтарэсах, - далучылася да размовы загадчыца школьнай бібліятэкі Кацярына Кручок. - Тут дзеці не толькі бавяць вольны час, але і вучацца майстэрству вышыўкі і дэкупажу, пляценню з “папяровай лазы”, вязанню, сучаснаму і беларускаму народнаму танцу, знаёмяцца бліжэй з нацыянальнай культурай, традыцыямі і абрадамі, займаюцца ў тэатры моды, гатуюць стравы кухняў свету.

Дзякуючы спонсарскай падтрымцы таварыства “ПрыватЛізінг”ў школе-інтэрнаце дзейнічаюць тры адукацыйныя праекты. Дзеці вучацца маляванню, вывучаюць англійскую мову і займацца шахматамі. Удзельнічаюць у розных конкурсах і выставах. Зараз юныя мастакі пад кіраўніцтвам педагога Ірыны Кучко завяршылі першы вялікі праект па размалёўцы сцен гаспадарчых пабудоў, школьнай сталовай і спальнага корпуса.

Свой час праводзяць вучні і карысна. Доказ таму - акцыя “Утульны дом”. Кожную суботу выхаванцы робяць генеральную ўборку ў класах, спальных і бытавых пакоях. А нядаўна разам замянялі старыя падушкі і коўдры на новыя. Прыбраліся і падрыхтаваліся да агляду-конкурсу на лепшы інтэр’ер. І па яго выніках адзначаны пакоі 3-й і 6-й выхаваўчых груп. На агульнашкольнай лінейцы выхавацелям і выхаванцам гэтых груп была выказана падзяка за адказны падыход да афармлення спальных пакояў і стварэння ўтульных умоў для пражывання дзяцей.

Вось так насычана і разнастайна праходзяць суботнія дні ў Сенненскай школе-інтэрнаце. І самае галоўнае, што выхаванцы тут не толькі цікава бавяць вольны час, але і набываюць карысныя навыкі, якія спатрэбяцца ім у самастойным жыцці.

Алеся Саматой

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.