Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 11 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
Сенно
Адрес:
211117, г.Сянно, вул.Школьная, 1А, Сенненскі р-н
Телефон:
+375-2135-41520 (прыёмная)
E-mail:
internatsenno@tut.by
Рады вітаць Вас на нашым сайце!

                                              glav.gif
Сенненская школа-інтэрнат – родны дом для дзяцей з нялёгкім жыццёвым лёсам. Мэта педагагічнага калектыва – усебаковая падрыхтоўка выхаванцаў да самастойнага жыцця ў соцыуме, фарміраванне грамадзяніна і патрыёта, працаўніка і сем'яніна. Падчас эксперыментальнай работы з 2008 па 2013 гады  ў школе-інтэрнаце створана практыка-арыентаваная мадэль адукацыйнага асяроддзя, якая дазваляе дасягнуць гэтай мэты. Важнай і неад'емнай часткай жыцця дзяцей, асноўным сродкам сацыялізацыі з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка, працоўная і вытворчая дзейнасць, актыўны ўдзел у працоўных праектах, грамадскай і сацыяльна-камунікатыўнай дзейнасці. На гэтым сайце Вы знойдзеце падрабязную інфармацыю пра нашу школу-інтэрнат, цікавыя навіны, фота- і відэаматэрыялы. Спадзяемся на пашырэнне рэальнага і віртуальнага супрацоўніцтва з усімі, хто любіць дзяцей, хто хоча і можа аказаць ім сваю ўвагу і падарыць пяшчоту.
Сенненская школа-інтэрнат размяшчаецца ў найпрыгажэйшым кутку Віцебскага Паазер’я. Стары панскі парк, узбярэжжа возера Сенненскае, яблыневыя сады, дагледжаныя палі і велічныя алеі – гэта ўсё складае тэрыторыю школы-інтэрната. Раней тут знаходзіўся дзіцячы дом для дзяцей-сірот, які быў заснаваны ў 1918 годзе. У 1963 годзе Установа атрымала статус школы-інтэрната.

Дырэктар  Леанід Леанідавіч Казлоў

Кожны дзень чэрвеня праходзіць пад асабістай назвай.

Аб тым, як праходзяць канікулы ў школе-інтэрнаце

О республиканской профилактической акции МЧС «Не оставляйте детей одних!»

Беларуси определены сроки проведения вступительной кампании для получения среднего специального образования.

Аб выпускным свяце, якое адбылося у школе-інтэрнаце

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.