Рэгулярна ў школе-інтэрнаце бывае Мікалай Валачковіч. Пратаіерэй і прыхажане Свята-Мікалаеўскай царквы таксама клапоцяцца пра духоўнае і душэўнае кармленне дзяцей.
У тым ліку і іх намаганнямі інтэрнатаўцы вырастаюць без спажывецкіх схільнасцей, удзячнымі дзяржаве і грамадству за падтрымку і клопат. Са школьных гадоў яны ўмеюць працаваць і ствараць вырабы, неабходныя людзям, прадаваць іх, а галоўнае, спагадаць чужой бядзе.
Навагодняя ёлка не самае лепшае месца для павучанняў і маралізатарства. Ды іх і не было. Хіба што зусім крышачку ад Дзеда Мароза, Снягуркі, казачных герояў. Лагічным завяршэннем пераднавагодняй сустрэчы старых і новых сяброў стала пастаноўка інтэрнатаўцамі ва ўласнай інтэрпрэтацыі, сімбіёз класічных казак, дзе дабро і справядлівасць перамагаюць зло, іншыя заганы чалавечага характару, у выкананні самадзейных і вельмі таленавітых артыстаў. Настолькі, што яны змаглі зрабіць удзельнікамі прадстаўлення нават самых важных гасцей, якія паабяцалі новыя сустрэчы праз год.
Аляксандр ІЎЕЎ.
Председатель ФПБ Михаил Орда побывал на Сенненщине
В рамках традиционной акции «Профсоюзы-детям» лидер национального профцентра посетил Сенненскую школу-интернат для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей, передал школе подарки к Новому Году.
Фото Александа ЛОЗЮКА.
№42, 1 чэрвеня 2019
Праект БелГАЗаўтасэрвіса “Я раскажу дзецям”
З вучнямі выпускных класаў Сенненскай школы-інтэрната сустрэліся ўдзельнікі прафарыентацыйнага праекта БелГАЗаўтасэрвісу “Я раскажу дзецям”.
Аб незвычайных для нашай глыбінкі прафесіях старшакласнікам расказалі стыліст, кіраўнік студыі “Grimerka.by” Лаліта Угуран-Туміловіч; майстар па дрэву і металу, уладальнік прыватнай майстэрні Віталь Валошын; саўладальнік і кіраўнік партала “Holiday.by”, аўтападарожнік, блогер, выкладчык кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных зносін БДУ Андрэй Барашка; мотамеханік, уладальнік мотамайстэрні Канстанцін Дубаневіч; сузаснавальнік і дырэктар кампаніі “РедБраер”, якая займаецца лагістыкай чыгуначных перавозак, Вольга Аксюцік.
З асаблівай цікавасцю ўспрынялі старшакласнікі выступленне майстра па рабоце з дрэвам і металам Віталя Валошына, які паказаў, як можна з дапамогай розных прыстасаванняў і агню шыкоўна апрацоўваць дрэва, нават ствараць карціны. Апошнім са школы выехаў мотамеханік Канстанцін Дубаневіч. Хлопцы абступілі яго байк і доўга задавалі пытанні. Некаторым нават удалося праехаць разам з кіроўцам па школьным двары.
Акрамя таго, у час прафарыентацыйнай сустрэчы вучні прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах, стваралі сваімі рукакмі калажы. Іх увазе былі прадстаўлены прэзентацыі. Выхаванцы школы атрымалі запрашэнне прыняць удзел у конкурсе лістоў “Мая стажыроўка мары”. Таццяна Буракова.
Фота прадастаўлена Сенненскай школай-інтэрнатам.
Председатель Витебского областного Совета депутатов Владимир Терентьев побывал на новогоднем утреннике в Сенненской школе-интернате
5 студзеня, №1, 2019.
На днях у Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пабываў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Уладзімір Уладзіміравіч уручыў дырэктару ўстановы Леаніду Казлову сертыфікат, які дазволіў школе набыць мэблю, бытавую тэхніку, што, безумоўна, палепшыць умовы пражывання інтэрнатаўцаў. Адначасова з дзяржаўнай службовай асобай школу ў той дзень наведала Вольга Радзецкая, памочнік дырэктара ААТ “ПрыватЛізінг”. І таксама з падарункамі. Кантакты Сенненскай школы-інтэрната і фінансавай ўстановы носяць доўгатэрміновы характар. На працягу двух апошніх гадоў “ПрыватЛізінг” “збірае” выпускнікоў навучальнай установы ў жыццё. Акрамя нейкіх рэчаў, адзення, што неабходны ў паўсядзённым побыце, сіроты атрымліваюць банкаўскія карткі з залічанай на іх некаторай сумай. — Справа не толькі ў фінансавай падтрымцы. Дзеці вучацца распараджацца грашыма, карыстацца сучасным плацёжным сродкам.
Так, здараюцца памылкі, страты.
Аднак гэта стане для іх навукай на будучае, — лічыць Вольга Радзецкая.
Для гасцей арганізавалі невялікую экскурсію па школе, каб паказаць, як і чым жывуць дзеці, клопат пра ўтрыманне якіх на сябе ўзяла дзяржава і грамадства. Маршрут пралёг па спальных памяшканнях, вучэбных класах, майстэрнях, выставах, дзе сабрана, не пабаюся гэтага выразу, таварная прадукцыя, вырабленая рукамі дзяцей. Вырабы сталярныя і швейныя, сувеніры запатрабаваны на рознага кшталту выставах, ярмарках, рэалізуюцца нярэдка пад заказ, бо зроблены на добрым прафесійным узроўні. Большасць выпускнікоў школы-інтэрната атрымліваюць разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі і дыплом, яки дазваляе працаваць на вытворчасці па спецыяльнасці столярам, швачкай.
Рэалізаваць праект па прафпадрыхтоўцы ўдалося ў тым ліку з дапамогай фундатараў.
Магчымасці інтэрната запатрабаваны сенненскімі школамі. Пачатковую прафесійную падрыхтоўку тут з сёлетняга навучальнага года праходзяць і іх старшакласнікі. А вось інтэрнатаўцы з задавальненнем наведваюць дзіцячую школу мастацтваў, фізкультурна-спартыўны комплекс, Дом рамёстваў, што знаходзяцца ў райцэнтры. Нават тыя, хто ў Сенненскую школу-інтэрнат трапілі адносна нядаўна з Дзісны і Вялікіх Лётцаў. — Такое “ўзаемапранікненне” на руку выхаваўчаму працэсу. Дзеці павінны вучыцца не толькі браць, але і аддаваць, вучыцца жыць у соцыуме, — лічыць Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама. Яна часты госць у школе-інтэрнаце. А ў гэтыя пераднавагоднія дні бывае ледзь не штодня. Сустракае разам з кіраўніцтвам установы тых, хто прыехаў падзяліцца з дзецьмі сваёй дабрынёй, цеплынёй свайго сэрца. Новы год, Каляды – гэта традыцыйныя святы, у якіх шмат старажытнай, глыбокай абрадавасці. Таму гасцей школы-інтэрната абавязкова знаёмяць з такім брэндавым праектам як “Беларуская хатка”, інтэрнатаўскім Дамавёнкам, запросяць ад шчырага сэрца ў карагод. — Першых гасцей у школе-інтэрнаце сёлета мы сустракалі яшчэ 22 снежня, — расказаў Леанід Казлоў. – Для школы, дзяцей такія візіты вельмі патрэбны. Пакрыўджаныя аднойчы лёсам, павінны паверыць, што ў гэтым жыцці .
Аўторак,12 чэрвеня 2018,№45
У добры шлях
Канцэртныя нумары ў выкананні школьнікаў, педагогаў і бацькоў, цёплыя пажаданні выпускнікам, урачыстае ўручэнне атэстатаў і, вядома, сустрэча першага «дарослага» світання — гэтыя кранальныя моманты выпускнога вечара надоўга застануцца ў памяці выпускнікоў... На мінулым тыдні 169 юных сенненцаў атрымалі дакументы аб агульнай сярэдняй адукацыі. З іх 10 чалавек скончылі школу з адзнакай. У лідарах па залатых медалістах — СШ №1 і №2 г.Сянно, Багушэўская СШ.
Выпуск 2018 года ў Сенненскай школе-інтэрнаце называюць зорным. І не толькі таму, што колькасць выпускнікоў, а іх 18 чалавек, дзіўным чынам супала з лічбавым значэннем года. Нягледзячы на юны ўзрост, гэтыя юнакі і дзяўчаты паспелі пакінуць добры след у летапісе роднай школы і раёна сваімі дасягненнямі ў вучобе, спорце, творчасці. Упершыню ў гісторыі школы партрэт яе выхаванца Аляксандра Зайца за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці занесены на раённую Дошку гонару. Яго ўчорашні аднакласнік Дзяніс Канавалаў сёлета стаў пераможцам раённай алімпіяды па гісторыі. Многія з выпускнікоў разам з запаветнымі атэстатамі атрымалі граматы ад кіраўніцтва школы, аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі, сектара па спорце і турызме райвыканкама.
Сярод выпускнікоў установы адукацыі — ураджэнцы Аршаншчыны, Полаччыны, Віцебска і іншых куткоў вобласці. Але для ўсіх іх родным домам стала Сенненская зямля. Віншуючы сваіх падапечных з заканчэннем школы, дырэктар Леанід Казлоў выказаў упэўненасць, што час, праведзены ў сценах школы-інтэрната, застанецца адным з шчаслівых у жыцці гэтых хлопцаў і дзяўчат. Разам з тым Леанід Леанідавіч падзякаваў усім, хто вяртае дзецям, якія аказаліся без бацькоўскай апекі, сапраўднае дзяцінства. А сярод такіх не толькі супрацоўнікі школы.
Раздзяліць з выпускнікамі іх свята ў школу-інтэрнат з добрымі пажаданнямі і падарункамі прыбылі прадстаўнікі абласных і раённых улад, шэфскіх арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, дабрачынных фондаў, хрысціянскіх цэркваў, прыёмныя і патранатныя сем’і, родзічы.
Добрага шляху ў дарослым жыцці пажадала выпускнікам намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Як старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» яна ўручыла Леаніду Казлову сертыфікат на падрыхтоўку ўстановы адукацыі да наступнага навучальнага года.
Сустрэць свой выпускны вечар прыбранымі і прыгожымі юнакам і дзяўчатам дапамагло ТАА «ПрыватЛізінг», супрацоўнікі якога таксама прысутнічалі на мерапрыемстве. Іх калегі па бізнесе з ПВГУП «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад’ёмнікі» завіталі нават з сем’ямі, каб уручыць выпускнікам грашовыя сертыфікаты і прапанаваць сваю падтрымку ў набыцці прафесіі.
18 скрыняў з новым абуткам і шмат іншых падарункаў прывезлі з сабой прадстаўнікі дабрачыннага Фонду духоўнага адраджэння г. Віцебска. Яны ўжо 6-ы год запар прымаюць удзел у выпускных урачыстасцях у школе-інтэрнаце.
Ружы, паштоўкі і канверты з грашовымі сумамі атрымалі выхаванцы ад Сенненскага РАУС. Віншуючы іх са святам, начальнік аддзела Віктар Пракаповіч адзначыў, што ніхто з выпускнікоў не быў заўважаны ў супрацьпраўных дзеяннях, і заклікаў, каб і ў дарослым жыцці яны не здзяйснялі неабдуманых учынкаў.
Знайсці свой шлях, ісці па жыцці з любоўю ў сэрцы і верай у душы жадалі благачынны Сенненскай акругі, протаіерэй Мікалай Валачковіч і валанцёры дабрачыннай місіі «Рука ў руцэ».
Дарослае, самастойнае жыццё… Для ўчорашніх адзінаццацікласнікаў Сенненскай школы-інтэрната гэта не проста словы. За ганкам установы адукацыі ўжо не будзе падтрымкі настаўнікаў і выхавальнікаў, не кажучы ўжо пра бацькоўскі клопат. Многія пытанні, у тым ліку і бытавога плану, ім давядзецца вырашаць самім. Але гэтым дзецям пашанцавала вучыцца ў адной з лепшых школ-інтэрнатаў Беларусі, дзе ім пастараліся даць, як выказаўся вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы Нацыянальнага інстытута адукацыі Аляксандр Журба, падушку бяспекі ў выглядзе прафесіі. Разам з атэстатамі выпускнікі атрымалі «корачкі» швачкі, агародніка, сталяра. Цяпер у іх сілах спраўдзіць надзеі папячыцеляў і стаць працаўнікамі, сем’янінамі і грамадзянамі сваёй краіны.
Вольга БАНДАРЭВІЧ. Фота аўтара.
Аўторак,5 чэрвеня 2018,№43
Банкиры - детям
В Международный день защиты детей встречали гостей и в Сенненской школе-интернате. С благодатворительной миссией в гости к ребятам с непростыми судьбами приехали представители ОАО “Банк развития Республики Беларусь”. Приехали, как положено гостям, не с пустыми руками.
Несколько ящиков с сочными яблоками и грушами тут же отправились с толовую, чтобы уже в этот день оказаться в рационе у воспитанников. Хорошим подспорьем в школьном хозяйстве станут новенькие утюги, гладильные доски, зеркала для детских спален. Все это приобретено на деньги, собранные сотрудниками филиала ОАО «Банк развития Республики Беларусь» г.Витебск. как рассказали благотворители, подарочный набор формировался исходя из насущных потребностей учреждения образования.
Одного из гостей на Сенненской земле знают хорошо. Александр Руколь – наш земляк и «Человек года Витебщины 2017». Многие сенненцы помнят его как начальника Сенненского РОВД. До недавнего времени он возглавлял управление охраны правопорядка УВД облисполкома. После выхода на пенсию нашел себя в банковской сфере. Но о своей малой родине Александр Руколь не забывает. Так что выбор Сенненской школы-интерната для добрых дел, можно сказать, оказался неслучайным.
К благотворительной миссии витебских банкиров присоединился и бизнес. Руководитель одного из частных предприятий Алеся Пшонная передала для школьников пакет с косметическими средствами для детей.
Для гостей из областного центра в учреждении образования подготовили концертную программу. Приятное впечатление произвела на них и экскурсия по школе. Сотрудники Банка развития достойно оценили сенненское гостепримство и выразили надежду на то, что эта встреча положит начало дальнейшему сотрудничеству со школой-интернатом. Ольга Бондаревич
№27, 10 красавіка, 2018г.
Лідар на сцэне, лідар у жыцці
Прадстаўнікоў самай моладзевай арганізацыі нашай краіны, БРСМ, вылучаюць такія якасці, як творчая актыўнасць, ініцыятыўнасць і грамадская адказнасць. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў традыцыйны конкурс “Лідар – новае пакаленне”, які прайшоў у Сенненскай школе-інтэрнаце. За права называцца лепшым спаборнічалі Аляксандра Кавалёва (СШ №2 г.Сянно), Аляксандар Заяц (Сенненская школа-інтэрнат), Анастасія Мароз (Беліцкая ДССШ), Дар’ь Шалаева (Машканская ДССШ), Вера Пядачкіна (Багушэўская СШ), Анастасія Гаравец (Какоўчынская ДССШ), Максім Піво (Студёнкаўская ДССШ).
На першым этапе конкурсу лідары разам са сваімі групамі падтрымкі прадставілі на суд гледачоў і журы самапрэзентацыю “Я - валанцёр”. Яны расказвалі пра асабісты ўклад у развіццё арганізацыі БРСМ, свае захапленні. Таксама ў іх была магчымасць перад шырокай аўдыторыяй падзяліцца і вынікамі валанцёрскай дзейнасці.
Аратарскае майстэрства, эрудыцыю і логіку канкурсанты прадэманстравалі ў інтэрактыўнай гульні “Дэбаты”. За адведзены час, а на гэта давалася хвіліна, яны разважалі на тэму “Беларусь – крыніца натхнення”. Шмат прыгожых слоў прагучала ў адрас нашай Сенненшчыны. Асабліва прнікнёнымі былі выступленні Максіма Піво, Веры Пядачкінай, Аляксандара Заяца. Прыемна адзначыць, што некаторыя навучэнцы будавалі свае прамовы на беларускай мове.
Цікавай атрымалася абарона праектаў “Погляд у будычыню”, якія ажыццяўляюцца на базе навучальнай установы. Многія зрабілі акцэнт на дабрачыннасць, беражлівыя адносіны да прыроды, вывучэнне і адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны. Неардынарным падаўся праект навучэнцаў Студзёнкаўскай ДССШ. Вучні расказалі аб працы цяплічнай гаспадаркі, якая створана на базе школы.
На апошнім этапе конкурсу вучні выступалі разам са сваімі педагогамі: спявалі, удзельнічалі ў тэатральных мініяцюрах, праводзілі гульні з залай. “Сапраўдны лідар не проста энэргічны і мэтанакіраваны чалавек. Гэта той, хто карыстаецца даверам і ўмее павесці за сабой”, - падсумавала Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
Па выніках конкурсу пераможцамі былі прызнаны Аляксандар Заяц і Дар’я Шалаева. На наступны дзень яны прадстаўлялі наш раён на рэгіянальным этапе конкурсу “Лідар – новае пакаленне!”, які праходзіў у Талачыне. Актывісты моладзевага руху Сенненшчыны ў чарговы раз пацвердзілі свой высокі ўзровень: Аляксандар атрымаў дыплом І ступені, Даша – ІІ. На здымку:
(трэці і чацвёртая з лева на права) Аляксандар Заяц і Дар’я Шалаева.
№27, 10 красавіка, 2018г.
Прыгожае кіно пра школьнае жыццё
Без інфармацыйных тэхналогій сёння цяжка ўявіць наш побыт. Усё актыўней пранікаюць яны і ў прафесійную сферу. Бадай, не існуе такой арганізацыі, установы, прадпрыемства, якія б не мелі свайго сайта, акаунтаў у сацыяльных сетках. І невыпадкова, бо гэта самы хуткі і эфектыўны спосаб данесці патрэбную інфармацыю да людзей. А самая спажываемая форма інтэрнэт-кантэнту — мультымедыя.
Каб адчуць сябе фатографам ці аператарам сёння не трэба нават мець прафесійную тэхніку, дастаткова смартфона ў руках — так лічуць мнонія абывацелі. Але гэта памылковае меркаванне. Мала націснуць на кнопку, трэба ведаць, што і як здымаць, а галоўнае, як правільна падаць такую інфармацыю спажыўцам. І тут без прафесійных падказак не абысціся. У гэтым упэўніліся і ў Сенненскай школе-інтэрнаце. Сёлета ва ўстанове наладзілі для выхаванцаў цэлы курс заняткаў па стварэнні мультымедыйнага кантэнту. Рабіць відэафільмы, працаваць з фотаздымкамі дзяцей вучылі італьянскія спецыялісты.
Ідэя праекта ўзнікла ў дырэктара школы Леаніда Казлова. Па прызнанні Леаніда Леанідавіча, яго ўразіў фільм, які італьянскія валанцёры дабрачыннага фонду “Дапаможам ім жыць” знялі пра ўзначаленную ім установу: “Я пацікавіўся ў яго стваральнікаў, як навучыцца так прыгожа здымаць, у адказ яны прапанавалі прыехаць да нас і навучыць педагогаў і дзяцей гэтаму мастацтву”.
Напрыканцы сакавіка ў школе сустракалі Эдзіджыа Поркіа. Ураджэнец Падуі з’яўляецца актыўным валанцёрам фонду і шмат гадоў займаецца фота- і відэаздымкамі. Да сенненскіх дзяцей італьянец завітаў не з пустымі рукамі. У падарунак школе фонд прэзентаваў сучасны камп’ютар з адпаведным праграмным забеспячэннем для прафесійнай апрацоўкі фотаграфіі і відэафільмаў. На працягу 10 дзён вялося навучанне. Жадаючых патрапіць на майстар-клас ад госця з сонечнай Італіі было шмат. У першую эксперыментальную групу ўвайшлі 7 чалавек — вучні з 7 па 11 клас на чале з выхавальнікам Андрэем Ізафатавым. Ніводны школьны аб’ект, куток тэрыторыі не прамінулі юныя фатографы і відэааператары. Усе напрамкі дзейнасці ўстановы, побыт яе выхаванцаў знайшлі адлюстраванне ў аб’ектывах іх камер. У выніку ўсе творчыя здабыткі ўвасобіліся ў паўнацэнны відэафільм, прэм’еру якога адзначылі святочным мерапрыемствам. У прысутнасці супрацоўнікаў і выхаванцаў школы Леанід Казлоў выказаў шчырую падзяку фонду і асабіста спадару Поркіа за іх дабрачыннанную дзейнасць. Музычным падарункам для ўсіх стаў невялікі канцэрт з удзелам выхаванцаў школы.
Паглядзець вынік 10-дзённай творчай работы сабраліся ўсе выхаванцы школы. З першых кадраў у дзіцячым асяродку чуліся воклічы здзіўлення і радасці: многія з прысутных пазнавалі сябе і сваіх сяброў у гэтых вясёлых, зацікаўленых, усмешлівых тварах на экране. Пасля прагляду юныя гледачы аддзячылі аўтараў фільма авацыямі.
На гэтым праект не закончыўся. У школе плануюць працягнуць яго і набраць яшчэ некалькі груп дзяцей, якія б хацелі авалодаць навыкамі фота- і відэаздымкі. Эдзіджыа Поркіа будзе кансультаваць сваіх сенненскіх вучняў праз інтэрнет. Атрыманыя ў выніку навучання фатаграфіі і відэаролікі напоўняць сайт установы і школьны youtube-канал, што станоўча паўплывае на імідж Сенненскай школы-інтэрнат.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.На здымках: падчас майстар-класу ад Эдзіджыа Поркіа; Леанід Казлоў уручае італьянскаму госцю сувеніры.Фота аўтара.
№26, субота 7 красавіка, 2018г.
Дзень, які яднае
Заўтра праваслаўныя вернікі адзначаюць найвялікшае свята хрысціянскага календара. Да сустрэчы Вялікдня рыхтуюцца і ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Да свята дзеці абавязкова ставяць тэатральную мініяцюру рэлігійнай тэматыкі. У велікодныя дні выхаванцы наведваюць набажэнствы ў Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Без традыцыйных велікодных страў, фарбаваных яек і кулічоў, не абыходзіцца і школьны стол. Дарэчы, велікодную выпечку гатуюць выхаванцы гуртка “Хатняя кулінарыя”. Падарункі да свята – таксама справа дзіцячых рук. Вось, напрыклад, які кошык з велікоднымі яйкамі з тэкстылю зрабілі навучэнцы швейнай майстэрні (на здымку). Дзіцячыя вырабы упрыгожваюць не толькі школьныя кабінеты і жылыя пакоі, іх уручаюць шматлікім гасцям установы. Попытам сувенірная прадукцыя інтэрнатаўцаў карыстаецца і на вясенніх кірмашах, якія штогод ладзяцца ў Віцебску.
З павагай ставяцца ва ўстанове да каталіцкіх традыцый. Селета, напрыклад, кіраўніцтва школы пайшло насустрач сваім выхаванцам-католікам, якія прыехалі з Друі, арганізаваўшы для іх наведванне пасхальнага набажэнства ў капліцы Найсвяцейшай Троіцы. Такую ўвагу духоўным каштоўнасцям у школе надаюць не выпадкова. Ва ўстанове рэалізуецца інавацыйны праект, які ў тым ліку мае на ўвазе выхаванне дзяцей на хрысціянскіх традыцыях беларускага народа.
Вольга Бандарэвіч. Фота аўтара.