Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адбыўся конкурс "Стыльны школьнік"

Дата: 20 мая 2020 в 16:01, Обновлено 22 мая 2020 в 15:42
199 просмотров

Інфармацыя аб першым этапе конкурсу "Стыльны школьнік", які прайшоў у школе-інтэрнаце

Адбыўся конкурс ”Стыльны школьнік”

16 мая ў Сенненскай школе-інтэрнаце прайшоў конкурс “Стыльны школьнік”. Мэтай конкурсу было: развіццё ў выхаванцаў творчых здольнасцяў па стварэнню іміджа школьніка, выяўленне найбольш стыльнага накірунку школьнай формы дзелавога стылю ў тым ліку і абутку. 

У конкурсе прымалі ўдзел усе выхаваўчыя групы вучняў школы-інтэрната. Удзельнікі конкурсу павінны былі, ў выглядзе дэфіле, прадставіць журы тры розных стылі школьнага адзення. У першай намінацыі ўдзельнічалі 6 вучняў. Далей група з 8 вучняў прадстаўляла адзін накірунак у стылі адзення, прычосак і абутку. Наступная намінацыя – дэфіле ўсёй групы. На кожнае выступленне адводзілася да 2-х хвілін.

Журы ўлічвала пры ацэнцы ўдзельнікаў конкурсу: адпаведнасць іміджу школьніка, арыгінальнасць ідэі пры вытрымцы дзелавога стылю, адлюстраванне ўзроставых асаблівасцяў вучняў, музычнае суправаджэнне, харэаграфічнае выкананне. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны пазней.

Журы падзякавала ўсім удзельнікам конкурсу. Хочацца адзначыць, што ўсе ўдзельнікі аднесліся да мерапрыемства адказна. Асабліва можна адзначыць выхаванцаў 1-й, 6-й, 5-й, 3-й і 2-й груп. Былі ў журы і заўвагі і пажаданні. Група выпускнога класа, прадстаўленая аднымі хлопчыкамі, выйшла на дэфіле ў шыкоўных касцюмах, якія набылі для 11 класа сябры-спонсары з кампаніі “ПрыватЛізінг”.

Пасля конкурсу дзеці адправіліся на салодкі стол у школьную сталовую.

                        Матэрыял падрыхтавала загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок

       
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.