Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мае першыя крокі ў самастойным жыцці.

Дата: 8 февраля 2021 в 15:03, Обновлено 12 февраля 2021 в 15:22
Автор: _ А. _.
136 просмотров

У сувязі са складанымі эпідэміялагічнымі абставінамі традыцыйныя вечары сустрэчы выпускнікоў адмянілі.  У нашай школе была праведзена сустрэча ў рамках постінтэрнатнага суправаджэння "Мае першыя крокі ў самастойным жыцці".

   Выпускнікі мінулага года прыехалі да нашых старшакласнікаў. Яны падзяліліся сваім вопытам паступлення і вучобы ва ўніверсітэтах і каледжах. Распавядалі пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся ў самастойным жыцці. Таксама расказалі на што неабходна звярнуць асаблівую ўвагу.

   На сустрэчы прысутнічалі дырэктар школы - Казлоў Леанід Леанідавіч і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы НІА Журба Аляксандр Фёдаравіч.

 Яны актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні актуальных пытанняў аб самастойным жыцці выпускнікоў.

 Навучэнцы з цікаўнасцю слухалі сваіх старэйшых сяброў. Сустрэча прайшла ў добрай і шчырай атмасферы.

                    

                       

                                                                         Бібліятэкар    Лебедзева В.А.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.