Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Стратэгія шчасця

Дата: 5 февраля 2021 в 15:00, Обновлено 12 февраля 2021 в 15:50
Автор: _ А. _.
249 просмотров

4 лютага ў школе прайшоў фестываль інавацыйных педагагічных ідэй "Стратэгія шчасця".   Удзельнікі фестываля - педагогі і вучні школы, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы Нацыянальнага інстытута адукацыі - Журба Аляксандр Фёдаравіч і карэспандэнт "Настаўніцкай газеты" Бондарава Таццяна Віктараўна. Да мерапрыемства была распрацавана праграма, якая ахопвала разнастайныя накірункі педагагічнай дзейнасці.

   Пасля ўступнай прамовы дырэктара школы ўсе прайшлі ў сталярную майстэрню, дзе паназіралі за працэсам вырабу вулляў для пчол, дачных лавак. А яшчэ нам прадэманстравалі працу лазерна-гравіравальнага станка і прадметы, якія на ім вырабляюць.

                                                           

   Затым былі майстар-класы ў швейных майстэрнях. Там майстры і вучаніцы дэманстравалі гасцям працэс вырабу тэкстыльных сувеніраў.

                                            

                                                                       

   Пазнаёміўшыся з праектам "Наш ўтульны дом" ўдзельнікі фестывалю адправіліся да музейнага пакоя "Беларуская хатка". Там іх чакаў вясёлы музычны нумар ансамбля «Задорынка" і займальная экскурсія. Затым  адбыўся практычны занятак па вырабу лялькі-абярэга.

                                        

                                                                          

   Наступным пунктам было наведванне школьнай сталовай, дзе ўдзельнікі не толькі паназіралі за працэсам прыгатавання "Сенненскага бутэрброда" а і прадэгуставалі стравы, прадстаўленыя факультатывам "Дамашняя кулінарыя".

 У завяршэнні фестывалю адбыўся невялікі канцэрт.

                                                                         

Умела і граматна падышлі настаўнікі і майстры да арганізацыі мерапрыемстваў фестывалю. Яны выкарыстоўвалі розныя формы і метады правядзення заняткаў. падрыхтавалі выставу метадычных распрацовак па кірунку "Агародніцтва", слайд-шоў і прэзентацыі. А дзеці актыўна прымалі ўдзел і дэманстравалі свае веды, уменні і навыкі.

  Насычана і цікава прайшоў фестываль інавацыйных ідэй у школе. Яго назва - "Стратэгія шчасця" і вельмі важна ўмець знаходзіць шчаслівыя моманты ў паўсядзённым жыцці, у вучобе, у працы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.