Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Удзел у акцыі “Падзяліся цяплом сваёй душы”

Дата: 16 января 2021 в 13:35, Обновлено 16 января 2021 в 14:01
Автор: _ А. _.
83 просмотра

Удзел у акцыі “Падзяліся цяплом  сваёй душы”

              Усе людзі маюць патрэбу ў дапамозе, падтрымцы і клопаце, кожнаму чалавеку важна ведаць, што ён камусьці патрэбен. Асабліва гэта важна для пажылых людзей.

                  13 снежня  ў рамках раённай акцыі  міласэрнасці “Падзяліся цяплом  сваёй душы”, аб’яўленай раённай арганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын”,  прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: Беларускі саюз жанчын і Белая Русь нашай школы наведалі   адзяленне  кругласутачнага  знаходжання  для  пажылых  і  інвалідаў, якое  функцыянуе  ў аграгарадку  Багданава і перадалі салодкія пачастункі і сродкі асабістай гігіены для  патрэб пажылых людзей.  

             Мы вельмі рады, што змаглі падзяліцца часцінкай сваёй дабрыні і  падарылі жыхарам дома-інтэрната адчуванне, што яны не адны. Мы вырашылі, што абавязкова наведаем іх яшчэ!

                                                                                                   

Старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Вакар Т.У.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.