У добры шлях, выпускнікі!
Аб выпускным свяце, якое адбылося у школе-інтэрнаце
У добры шлях, выпускнікі!
Адзвінеў апошні званок, здадзены выпускныя іспыты і школа зноў сабрала сваіх вучняў-выпускнікоў, настаўнікаў, выхавацеляў. У гэтым годзе выпускное свята праходзіла ў незвычайных абставінах не толькі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
На пэўны час школа ператварылася ў сучасны аэрапорт “Улётны”. Праваджаючых было няшмат. Пасажыраў рэйса – 2020 авіякампаніі “Сянно - інтэрнат-транс” следуючага па маршруце “Дзяцінства – горад Big World”, што ў перакладзе на беларускую мову азначае “Вялікі свет” запрасілі на рэгістрацыю. На борт “школьнага” боінга падымаецца дэлегацыя, у складзе якой толькі прадстаўнікі сільнай паловы чалавецтва: 11 самых прыгожых, спартыўных, адважных, таленавітых і вясёлых хлопцаў. Яны зусім не баяцца вышыні, а наадварот імкнуцца да новых вяршынь. Яны ўпэўнены, што дабяруцца да горада “Big World”.
Пасажыры святочнага рэйсу зрабілі прыпынкі ў гарадах “Аттестатополучанск”, “Воспитательск” і “Учительград”. На першым прыпынку адбылося ўручэнне атэстатаў аб сярэдняй адукацыі і пасведчанняў аб пачатковай прафесійнай падрыхтоуцы выпускнікам школы. Пасля цырымоніі ўручэння дырэктар школы-інтэрната Казлоў Леанід Леанідавіч шчыра павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы, пажадаў усім быць адказнымі і працавітымі ў самастоўным жыцці і абраць прафесію па душы.
“Школьны боінг” працягваў свой палёт. На прыпынках “Воспитательск” і “Учительград” сцюардэсы-вядучыя гарталі старонкі школьнага жыцця выпускнога класа, а потым запрасілі да мікрафону выхавацелей Святлану Анатольеўну Мартусевіч і Святлану Мікалаеўну Адамаву. Яны зазначылі, што сённяшні дзень - гэта вынік доўгіх і цяжкіх, але цікавых адзінаццаці школьных гадоў і выказалі надзею, што ўсе выпускнікі будуць добрымі, працавітымі і спагадлівымі ў дарослым жыцці.
Святочны “школьны боінг” прыбыў у горад “Big World”. Выпускное свята падыйшло да заканчэння. Выпускнікі чыталі вершы і добрымі словамі дзякавалі настаўнікаў, выхавацеляў і ўсіх супрацоўнікаў школы за працу і паўсядзённы клопат пра іх. Вось і перагорнута яшчэ адна старонка кнігі школьнага жыцця. “Вялікі свет” адчынены для вас, галоўнае не заблукайце на яго шматлікіх завулках! На календары 11 чэрвеня, за плячыма ў вас 11класаў, вас 11 цудоўных юнакоў. Хочацца верыць, што не толькі дзве дваццаткі, але і чысло 11 будзе прыносіць вам удачу ў жыцці.
Сегодня в школу жизни провожаем
Тех, кто прошел нелегкий школьный путь.
Давайте им все вместе пожелаем —
Не потеряться в жизни, не свернуть!
Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліятэкі К.У.Кручок
Фотаздымкі: Мастыка В.В.
15.06.2020