Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьныя іспыты – першы крок да самастойнага жыцця

Дата: 8 июня 2020 в 09:03
163 просмотра

У краіне заканчваюцца выпускныя экзамены за перыяд навучання і выхавання на другой і трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Сенненская школа-інтэрнат — агульнаадукацыйная ўстанова, дзе разам сабраліся дзеці са складаным сіроцкім лёсам. Тыповы будынак у ціхім маляўнічым кутку сенненшчыны, здаецца, яшчэ больш затаіўся і прыціх: “Тсс… Нашы дзеці праходзяць складаныя выпрабаванні, яны рыхтуюцца да выхаду ў вірлівы свет, дзе ацэньваць і пераацэньваць іх будуць пастаянна. І няхай хаця б гэты першы пробны жыццёвы залік спакойна і камфортна пройдзе там, дзе іх любяць і берагуць, каб яны змаглі падрыхтавацца і набрацца вопыту”.
            У гэтым годзе ў іспытах прымаюць удзел 32 навучэнца школы-інтэрната. На другой ступені -21, на трэцяй - 11. Для правядзення экзаменаў у школе спецыяльна адведзены другі паверх. Тут дзяжураць настаўнікі, выстаўлены таблічкі з надпісам “Цішэй! Ідуць экзамены!” З першага погляду здаецца, што хвалююцца ўсе: дзеці, якія здаюць свой першы сур’ёзны экзамен; настаўнікі,  для якіх вучнёўскія адзнакі — вынік іх шматгадовай працы, паказчык выніковасці; адміністрацыя, якая заклапочана, каб усё прайшло гладка і без нараканняў. Але як толькі вучні рассаджваюцца ў класных памяшканнях, бачаць знаёмыя твары настаўнікаў у экзаменацыйных камісіях, на змену страху паступова прыходзіць упэўненасць у сваіх сілах. Пачынаецца экзамен… Ну, як кажуць: “Ні пуха вам, ні пяра!”

           Вось так, як блакітны цягнік, нясецца школьнае жыццё да  новага прыпынку пад назвай «Самастойнае жыццё». А наперадзе  — развітанне са школай, з мілым домам, які назаўсёды заклаў у іх душы веды і маральныя прынцыпы, адвагу, якая дапаможа не спасаваць перад цяжкасцямі, і вопыт, з дапамогай якога гэтыя цяжкасці будуць пераадолены. І нічога, што жыццёвыя выпрабаванні толькі пачынаюцца і будзе іх столькі, што не пералічыць. Упэўнена, навучэнцы іх асіляць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.