Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзін дзень з канікулаў ў Сенненскай школе-інтэрнаце

Дата: 14 апреля 2020 в 09:36
199 просмотров

Канікулы – гэта звычайныя дні ў жыцці Сенненскай школы-інтэрната, але адрозніваюцца ад вучэбных дзён яны не толькі тым, што няма заняткаў.  Гэтыя дні яшчэ  і насычаны рознымі мерапрыемствамі, экскурсіямі ў лес, наведваннем парка і  школьных спартыўных пляцовак.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дні канікул, накіраваны на развіццё творчых здольнасцяў, умацаванне здароўя, пашырэнне кругагляду дзяцей. Акрамя гэтага, падчас канікул у вучняў старэйшых класаў праходзяць заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў швачнай і сталярнай майстэрнях. Вучні малодшых і сярэдніх класаў наведваюць гурткі і аб’днанні па інтарэсах.

На мінулым тыдні ў Сенненскай школе-інтэрнаце праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню дзіцячай кнігі. Праграма тыдня прадугледжвала кніжную выставу “Чароўны свет казкі”, віктарыны і квэсты па казках Г.Х.Андэрсэна для вучняў 1-5 класаў, “Дзень школьнага падручніка”, “Дзень забыўчывага чытача”. Да канца тыдня ў школьнай бібліятэцы працавала “Кніжкіна бальніца”, дзе кожны жадаючы мог  адрамантаваць пашкоджаную кнігу або падручнік.

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць на канікулах кулінарныя дні. На восеньскіх канікулах абавязкова праводзіцца “Дзень драніка”. На гэтых канікулах прайшоў “Дзень піцы”. Дэгустацыя піцы праходзіла ў школьнай сталовай. Было вельмі смачна!  У падрыхтоўцы мерапрыемства прымалі ўдзел вучні і выхавацелі груп, працаўнікі школьнай сталовай, удзельнікі гуртка “Дамашняя кулінарыя”.

Кожны дзень на школьных спартыўных пляцоўках праходзяць спаборніцтвы па міні-футболе, катанне на ролікавых каньках і не бяда, што яны адбываюцца ў межах адной выхаваўчай групы, спартыўнага азарту хапае на ўсіх.

У суботні дзень праходзяць заняткі ў шматлікіх гуртках і аб’яднаннях па інтарэсах, дзе дзеці не толькі бавяць свой вольны час, але і вучацца майстэрству вышыўкі і дэкупажу, пляценню з “папяровай лазы” і вязанню, вучацца сучаснаму і беларускаму народнаму танцу, вывучаюць беларускую культуру і нацыянальныя традыцыі і абрады, займаюцца ў тэатры моды, вучацца гатаваць розныя стравы беларускай кухні і розных кухняў свету.

 Дзякуючы спонсарскай падтрымцы таварыства “ПрыватЛізінг”, ў школе-інтэрнаце дзейнічаюць тры адукацыйныя праекты. На іх дзеці вучацца маляванню, вывучаюць англійскую мову і займацца шахматамі. Выхаванцы ўдзельнічаюць у розных конкурсах і выставах. І няхай не стануць яны знакамітымі мастакамі, вядомымі шахматыстамі ці перакладчыкамі, удалымі паварамі ці танцорамі, але на працягу  некалькіх гадоў яны могуць развіваць свае здольнасці і займацца ўлюблёнай, цікавай справай. Зараз юныя мастакі пад кіраўніцтвам педагога Ірыны Кучко завяршылі першы вялікі праект па размалёўцы сцен гаспадарчых пабудоў, школьнай сталовай і спальнага корпуса. Атрымалася ўсё цудоўна!

Не пустуюць на канікулах і школьныя майстэрні.У сталярнай майстэрні хлопчыкі працуюць па групах над вырабам табурэтаў, зэдлікаў , шпакоўняў, кухонных камплектаў.

У швачнай майстэрні часова прыпынена праца па пашыву пасцельнай і сталовай бялізны. Дзяўчынкі і майстры вытворчага навучання выконваюць тэрміновы заказ па пашыву медыцынскіх масак для раённай бальніцы. На чарзе заказы ад прадпрыймальнікаў і Сенненскага раённага спажывецкага таварыства. Час унёс свае карэктывы ў вытворчую дзейнасць выхаванцаў.

Ажывілася праца і ў школьнай парніковай гаспадарцы. У падрыхтаваныя грады высаджваецца насенне ранняй гародніны і кветак, у скрынях, на вокнах вучэбнага корпуса падрастае расада перцаў і таматаў.

Вось так насычана і разнастайна праходзяць дні канікулаў у Сенненскай школе-інтэрнаце. Выхаванцы цікава бавяць свой вольны час і таксама набываюць розныя навыкі, якія спатрэбяцца ім у самастойным жыцці. Дзяўчынкі навучацца шыць і гатаваць ежу, хлопчыкі майстраваць з драўніны розныя кухонныя прылады, працаваць на зямлі, вырошчваць гародніну і жыць у згодзе з прыродай і людзьмі.

Матэрыял падрыхтавала загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок

Фодададатак

                                                 

                                                 

                                                 

                                                 

                                                 

                                                 

                                                 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.