Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ратавальнікі вачыма нашых дзяцей

Дата: 6 марта 2020 в 10:56
192 просмотра

       Штогадовы конкурс “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, у якім кожны год прымае актыўны удзел і наша ўстанова адукацыі, у гэты раз быў асаблівы для нашых вучняў. Супрунюк Ілля, навучэнец 8 класа, вось ужо некалькі год займаецца маляваннем пад кіраўніцтвам Кучко Ірыны Міхайлаўны. Ніводны конкурс, звязаны з мастацтвам, не праходзіць без удзелу членаў гуртка па маляванні. Гэтак і зараз, калі наша школа вырашыла зноў прыняць удзел у конкурсе “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, удзельнікі гуртка актыўна ўзяліся за падрыхтоўку малюнкаў на тэму аховы бяспекі. Было выканана некалькі работ і па рашэнні журы вырашана было адправіць толькі адзін малюнак. Малюнак, аўтарам якога быў Супрунюк Ілля.

       Вельмі былі ўзрадаваны, калі даведаліся, што малюнак на раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці заняў першае месца і будзе адабраны для ўдзелу ў абласным конкурсе. Але ўразіла больш за ўсё тое, што і на абласным конкурсе работа атрымала трэцяе месца ў намінацыі.

     25 студзеня выканаўца работы Супрунюк Ілля быў накіраваны для ўзнагароджвання ў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”. Суправаджаў на масавае мерапрыемства навучэнца Нядзвецкі Павел Анатольевіч, начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспуюлікі Беларусь”.

Пачынаючаму мастаку былі уручаны дыплом і памятны сувенір.

                                

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.