Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Старт акцыі дадзены!

Дата: 20 февраля 2020 в 12:59
180 просмотров

У межах “Адзінага дня бяспекі”, які пачаўся даволі нестандартна і вельмі цікава, да нас у школу завіталі супрацоўнікі  МНС. Даволі  частыя госці ў нашай установе адукацыі, інспектары сустрэліся з навучэнцамі  10 і 11 класаў. Мэтай было не толькі сустрэцца з старшакласнікамі і паведаміць пра пачатак акцыі, але і правесці з навучэнцамі квэст-гульню “За бяспеку разам”.

Падзяліўшыся на дзве каманды, навучэнцы адказвалі на зусім не простыя пытанні, дзе спатрэбіліся веды з раней вывучанага матэрыялу па прадмеце “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, уласнага вопыту ды і проста на агульную эрудыцыю.

Квэст складаўся з пытанняў  на веданне спецыяльнай вопраткі  выратавальніка,  на прафілактыку няшчасных выпадкаў. Навучэнцам давялося самім ствараць рэкламныя лозунгі на тэму прадухілення выпадкаў узгарання, стыхійных бедстваў. Асаблівую ўвагу звярнула на сябе заданне, дзе трэба было знайсці ўсе магчымыя выпадкі няшчасных здарэнняў у сучаснай кватэры. Ну а хлопцам з 11 класа спадабаўся практыкум па сборы і мантажу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

На развітанне інспетары МНС падарылі  сімвалічныя сувеніры  ўдзельнікам гульні, сфатаграфаваліся на памяць і запэўнілі школьнікаў у тым, што хутка вернуцца да нас, таму што акцыя толькі распачалася і наперадзе будзе абавязковая вучэбная эвакуацыя навучэнцаў і персаналу, дзе інспектары будуць стажыраваць нашу добраахвотную пажарную дружыну.

Старт акцыі дадзены, а наперадзе яшчэ шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў чакае нашых навучэнцаў!

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.