Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Семінар галоўных спецыялістаў аддзелаў па адукацыі выканкамаў, якія курыруюць пытанні аховы дзяцінства

Дата: 2 октября 2019 в 12:14, Обновлено 23 октября 2019 в 16:48
275 просмотров

У першай частцы семінара, якая праходзіла ў СШ № 1 г. Сянно, прадстаўлена сістэма работы аддзела, устаноў адукацыі Сенненскага раёна па раннім выяўленні сямейнага недабрабыту, ўліку дзяцей, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, прафілактыцы правапарушэнняў аказанні прафесійнай сацыяльна-педагагічнай дапамогі і псіхалагічнай падтрымкі дзіцяці і яго сям'і, суправаджэнню замяшчаючых сем'яў. Свой вопыт працы з прыёмнымі дзецьмі (па працоўнаму выхаванню, падрыхтоўцы да самастойнага жыцця, арганізацыі сумеснага вольнага часу, вядзення "Кнігі жыцця") прадставілі прыёмныя бацькі. Увазе ўдзельнікаў семінара прапанаваны агляд метадычных рэсурсаў педагогаў раёна ў сферы абароны дзяцінства.

                                                       

  Другая частка семінара прайшла ў Сенненскай школе-інтэрнаце. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з умовамі жыцця і навучання выхаванцаў, з формамі занятасці, прафесійнай падрыхтоўкай навучэнцаў школы-інтэрната. Адміністрацыяй Сенненскай школы-інтэрната прадстаўлены вопыт работы педагагічнага калектыву па адаптацыі і сацыялізацыі выхаванцаў, падрыхтоўцы іх да сямейнага жыцця, стварэнню практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя, арганізацыю вытворчай дзейнасці і практычнаму зразуменню фінансавай граматнасці.

                                                                      

    Удзельнікі семінара наведалі школьныя майстэрні, кабінет дадатковай адукацыі, этнаграфічны пакой “Беларуская хатка”,пакоі спальнага корпуса. Асабліва зацікавіла гасцей выстава, дзе была прадстаўлена прадукцыя школьных майстэрняў, сельска-гаспадарчая прадукцыя. І усё гэта можна было не толькі пабачыць, але і набыць. Скончыўся семінар яркім, запальным і запамінальным выступленнем выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната.

                                                         

Матэрыял падрыхтаваны па матэрыялах сайта аддзела па адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.