Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Святочнае мерапрыемства ў Дзень настаўніка

Дата: 7 октября 2019 в 11:58, Обновлено 18 октября 2019 в 12:24
241 просмотр

Ёсць такі дзень у пачатку кастрычніка, калі кожны можа выказаць сваю ўдзячнасць, падзяку і глыбокую павагу чалавеку, які працуе на карысць грамадства - настаўніку. Дзень настаўніка лічыцца міжнародным святам, ён тычыцца кожнага чалавека. У гэты дзень педагогі прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў.

Усе мы - сённяшнія або былыя, чыесьці вучні. Часам, толькі стаўшы дарослым, мы ўсведамляем, якіх намаганняў патрабавала ад нашых настаўнікаў, адказнае і цяжкае рамяство педагога. Педагог працуе для сваіх выхаванцаў, жыве для іх, імкнецца зрабіць усё, каб у вачах вучняў ззяла цікавасць, радасць і захопленасць. У сваю чаргу дзеці радуюць педагогаў сваімі поспехамі і дасягненнямі.

У нашай школе стала ўжо добрай традыцыяй у Дзень настаўніка праводзіць святочнае мерапрыемства. 4 кастрычніка па-святочнаму упрыгожаная актавая зала сабрала настаўнікаў, дзяцей і ўсіх работнікаў школы. Са сцэны гучалі віншаванні: ад дырэктара школы-інтэрната Леаніда Леанідавіча Казлова, педагогаў і навучэнцаў школы. Дзеці, пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Даўкшас С. П. падрыхтавалі святочную, канцэртную праграму. Асабліва запомнілася музычнае віншаванне ад дуэта, выхавальнік Качаноўскі Аляксандр Барысавіч і вучань 11 класа Сталярэнка Антон. Рассмяшыла і падняло ўсім настрой "адкрытае пасяджэнне вучнёўскага самакіравання".

            Цёплыя і добрыя словы, сказаныя вучнямі са сцэны, былі адрасаваныя кожнаму настаўніку школы-інтэрната. Вялікі вам дзякуй за святочны настрой, за дабрыню і павагу!

Матэрыял падрыхтавала загадчыца бібліятэкі К. У. Кручок

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.